BE RU EN

Дыктатура клянчыць крэдыт у МВФ

  • 1.06.2011, 9:37

Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 мая накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб вылучэнні рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту.

Кансультацыі адносна адпаведнай праграмы дзеянняў урада і Нацбанка будуць праведзены ў межах місіі Міжнароднага валютнага фонду, праца якой пачынаецца ў Рэспубліцы Беларусь 1 чэрвеня 2011 года

У ходзе работы місіі будуць разгледжаныя пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, абмеркаваныя меры, якія прымаюцца ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, а таксама вызначаная магчымасць падтрымкі Міжнародным валютным фондам праводзімай урадам і Нацыянальным банкам макраэканамічнай палітыкі. Праца місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Рэспубліцы Беларусь будзе завершаная 14 чэрвеня 2011 года.

Апошнія навіны