Дэпутат Еўрапарламента звярнуўся да начальніка «Валадаркі»
- 1.06.2011, 12:30
Марэк Мігальскі, які ўзяў «шэфстваю над палітвязнем Зміцерам Бандарэнкм, звярнуўся да начальніка СІЗА па вуліцы Валадарскага.
Дэпутат Еўрапарламента напісаў ліст з просьбай забяспечыць вязню сумлення, які ўтрымліваецца ў турме, неабходную медыцынскую дапамогу.
«У Бандарэнкі сур'ёзныя праблемы са здароўем: язва страўніка, падагра, грыжы дыскаў пазваночніка. Яму тэрмінова патрэбна шпіталізацыя. Бандарэнка знаходзіцца ва ўмовах, якія зневажаюць чалавечую годнасць, у перенасленай і вільготнай камеры. Ён не атрымлівае адпаведнай медыцынскай дапамогі і яму пагражае парэз правай нагі і калецтва», піша польскі дэпутат.
«Я звяртаюся да Вас з заклікам забяспечыць Зміцеру Бандарэнку шпіталізацыю і годныя ўмовы адбыцця тэрміна пакарання», гаворыцца ў лісце.
«22 мая 2011 года, пасля доўгіх месяцаў сям'і атрымалася дамагчыся неўралагічнай кансультацыі для Зміцера. Кансультацыя гэтая адназначна паказала, што вязню патрэбная тэрміновая аперацыя і рэабілітацыя. Я хацеў бы звярнуць Вашу ўвагу на факт, што такое стаўленне да зняволеных - гэта відавочны прыклад парушэння правоў чалавека і, што медыцынская дапамога - гэта адно з асноўных правоў, гарантаваных зняволеным Канвенцыяй Правоў Чалавека, падпісанай Беларуссю», заяўляе Марэк Мігальскі.
«Прысуд для Зміцера Бандарэнкі абцяжарвае суд, а ўмовы, у якіх ён вымушаны адбываць тэрмін несправядлівага пакарання, абцяжарваюць Вас», піша еўрапейскі палітык.