BE RU EN

Магілёўскія прадпрымальнікі масава спыняюць работу

  • 1.06.2011, 15:37

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прыпынілі працу з-за праблем з валютай, набліжаецца па вобласці да 50%.

Аб гэтым заявіў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення прадпрымальніцтва Віктар Красоўскі, піша «Народная воля».

Як канстатуе афіцыйная гарадская газета «Магілёўская праўда», у горадзе закрыліся шматлікія прадуктовыя кіёскі ля прыпынкаў. Паўпустыя гандлёвыя цэнтры - мала і пакупнікоў, і прадаўцоў. Мяркуючы па ўсім, у вобласці не атрымаецца выканаць заданне Лукашэнкі, каб усе крамы былі забітыя таварамі «пад дах».

«У нашых гандлёвых кропках няма ні імпартнай, ні айчыннай бытавой тэхнікі, - паведаміў старшыня савета прадпрымальнікаў па Клічаўскім раёне Уладзімір Крамянецкі. - Народ усё расхапаў, а новыя партыі тавараў купіць немагчыма. Імпартныя - з-за высокага даляравага курсу і адсутнасці валюты. А айчынныя вытворцы проста адмаўляюць у пастаўках тавару. «Атлант», напрыклад, не задаволіў замову на халадзільнікі, «Пінскдрэў» адпускае мэблю толькі для сваіх фірмовых крамаў».

Апошнія навіны