Аксана Пачобут: «Андрэй кажа, каб ня слухала аптымістаў і чакала 4 гады»
- 10.06.2011, 1:57
Жонка журналіста Андрэя Пачобута, абвінавачанага ў паклёпе і зьнявазе прэзыдэнта, дала відэаінтэрвію "Свабодзе".
Размова адбылася ў офісе Саюза палякаў. Працэс над Андрэем Пачобутам пачнецца 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Некалькі дзён таму Аксана даведалася ад мужа, што паседжаньне будзе закрытым – яе пусьцяць толькі на абвяшчэньне прысуду. Андрэю Пачобуту пагражае да 4 гадоў турмы.