BE RU EN

Страты НПЗ аплацяць ўладальнікі дызельных аўто

  • 10.06.2011, 11:27

Усталяваны канцэрнам «Белнафтахім» з 9 чэрвеня адпускны рознічны кошт на дызпаліва дазволіць беларускім НПЗ мінімізаваць страты ад продажу бензінаў на ўнутраным рынку.

«Беларусы за амаль 20 гадоў, якія прайшлі з часу апошняга маштабнага крызісу, прывыклі, што кошт дызпаліва традыцыйна ніжэйшы, чым кошт сярэдняга па якасці бензіну. Але варта ўзгадаць, што ў 1992 годзе кошты на дызпаліва былі вышэйшыя, чым на АІ-95», - паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам агенцтва «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».

Між тым, па ягоных словах, і сёння ў многіх краінах Еўропы дызпаліва каштуе столькі ж, колькі і бензін сярэдняга класа, а ў шэрагу дзяржаваў - і больш, чым бензін. «Гэта нармальная еўрапейская коштавая практыка», - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

Як паведамлялася, канцэрн «Белнафтахім» усталяваў новыя рознічныя кошты на паліва. Так, кошт дызельнага паліва склаў Br4,45 тыс., бензіну «Нармаль-80» - Br4 тыс., АІ-92 - Br4, 2 тыс., АІ-95 - Br4, 5 тыс.

Апошнія навіны