BE RU EN

Узурпатар гатовы да распродажу нацыянальнага здабытку

  • 10.06.2011, 13:45

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль ні з кім не вёў перамоваў па продажы «Беларуськалія».

«Пусцілі чуткі, што ўжо прададзенае гэтае прадпрыемства. Я наогул ні з кім не вёў перамоваў па продажы «Беларуськалія», - сказаў кіраўнік сёння на нарадзе па пытаннях развіцця ААТ «Беларуськалій», перадае БелТА.

«Што з імі весці? Кошт названы, грошы ёсць - прыязджай. Якія перамовы?» - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах дыктатара, калі неабходна зрабіць пераацэнку прадпрыемства, «калі ласка - пераацэньвайце, але $30 млрд. - пакуль я гэты кошт не адмяняў».

«Яшчэ раз падкрэсліваю: ёсць грошы - на бочку, заўтра атрымаеце акцыі. На колькі прынесяце грошай, зыходзячы з $ 30 млрд., столькі атрымаеце акцый. Пакуль іншага меркавання ў мяне няма», - заявіў т.зв. прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што пару пакупнікоў ужо гэтую суму вымаўляюць ў голас, то бок гатовыя плаціць $30 млрд. «Ну што ж, добра, няхай прыязджаюць», - дадаў ён.

Ён таксама адзначыў, што за $30 млрд. нібыта можна пабудаваць яшчэ як мінімум тры такія прадпрыемствы, як «Белкалій», па найноўшых тэхналогіях. І яшчэ грошы застануцца для народа. Па ягоных словах, сыравіннай базы звышдастаткова, аднак дзейнічаць тут трэба акуратна, каб не абваліць кошт на калійныя ўгнаенні.

Апошнія навіны