Нацбанк працягвае ручное кіраванне валютным курсам
- 10.06.2011, 16:21
Нацыянальны банк пагражае камерцыйным банкам пакараннем за парушэнне валютнага курса.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловым лісце галоўнай банкаўскай установы краіны.
Нацбанк патрабуе, каб камерцыйныя банкі прытрымліваліся абмежаванні курсу валют +/-2% пры здзяйсненні валютна-абменных аперацый. У дакуменце гаворыцца, што некаторыя банкі па валютна-абменных аперацыях перавышаюць усталяванае абмежаванне. У прыватнасці, згадваюцца аперацыі з пластыкавымі карткамі за мяжой.
Таму Нацбанк запатрабаваў ад банкаў падаць усе тарыфы банкаў па аперацыях кліентаў, якія дзейнічалі да і пасля рэанімацыі 200-адсоткавага абмежавання.