На памежным пераходзе Баброўнікі дзяжурыць АМАП
- 13.06.2011, 11:07
Пра гэта распавёў жыхар Зэльвы Аляксандр, які ехаў у Польшчу.
За мяжу яго не пусцілі, бо не прайшло пяці дзён з даты апошняй паездкі, перадае «Еўрарадыё». Нагадаем, што менавіта гэтае новаўвядзенне пры перасячэнні мяжы Мытнага саюза было прынятае з 12 чэрвеня. І щвечары щ нядзелю па гэтай нагодзе адбылася несанкцыянаваная акцыя ў Брузгах.
Па словах Аляксандра, чэргі аўтамабіляў з беларускага боку на Бабраўніках няма наогул.
У той жа час затрыманых у Брузгах будуць сёння судзіць у Гродзенскім раённым судзе. Колькасць іх пакуль невядомая.
Усе затрыманыя падчас акцыі пратэсту 12 чэрвеня на пункце пропуску Брузгі пакуль знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Гродзенскі раённы суд, дзе будуць разглядацца справы, размяшчаецца па адрасе: вул. Даватара, 2/1.