КДБ таксама змагаецца з «бензавозамі»
- 13.06.2011, 11:24
У паказушную барацьбу супраць вывазу бензіну за мяжу ўключыўся Камітэт дзяржбяспекі.
Старанна замаскіраваны самаробны нафтапрадуктаправод, пракладзены праз дзяржаўную мяжу, выявілі супрацоўнікі КДБ Беларусі. Паліва па ім «пры дапамозе помпы перапампоўвалася з тэрыторыі рэспублікі ў адну з краін Балтыі», паведамілі сёння ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.
Цяпер беларускія чэкісты ўсталёўваюць, хто праклаў гэты нафтапрадуктаправод і хто арганізаваў незаконную перапампоўку паліва за мяжу, перадае ІТАР-ТАСС.
Таксама супрацоўнікамі КДБ перакрыты таксама яшчэ адзін канал незаконнага вывазу паліва за мяжу. Усталяваныя і падазраваныя - два машыніста аднаго з лакаматыўных дэпо Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі КДБ, чыгуначнікі завышалі рэальны расход паліва, а пасля ягоныя лішкі прадавалі за мяжой.