Электраэнергію аплацілі толькі за сакавік
- 14.06.2011, 17:18
ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» атрымала першы транш ад Беларусі ў аплату доўгу за электраэнергію.
Аб гэтым паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе расейскага энергахолдынга.
Наступны транш павінен паступіць на гэтым тыдні.
Аб'ём пагашанай часткі доўгу ў «Інтэр РАТ» не паведамілі, разам з тым крыніца, блізкая да адной з бакоў, распавяла, што Беларусь выплаціла траціну запазычанасці, то бок аплаціла пастаўкі за сакавік.
Як паведамлялася, «Інтэр РАТ» аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у поўным аб'ёме з 13 чэрвеня.
На мінулым тыдні РУП «Белэнерга» і «Інтэр РАТ» падпісалі графік пагашэння запазычанасці - беларускі бок пагасіць запазычанасць за сакавік, красавік і май трыма траншамі да 5 ліпеня.
Расейскі манапаліст у сферы экспарту і імпарту электраэнергіі ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» з 0:00 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за назапашанага доўгу ў суме каля 1,5 млрд расейскіх рублёў за перыяд з лютага па бягучы момант. Пастаўкі электрычнасці былі абмежаваныя да 200 - 300 МВт з 400-500 МВт.
Беларускі бок мае праблемы з разлікамі за імпартаваную з РФ электраэнергію з-за вострага дэфіцыту валюты, які працягваецца ўжо трэці месяц.