Менск перакрыюць для трэніровак параду
- 15.06.2011, 11:32
Трэніроўкі будуць праходзіць на вуліцы Заснавальнікаў і праспекце Машэрава.
Да 23 чэрвеня па аўторках, серадах і чацвяргах з 9.00 да 9.45 і з 15.00 да 15.45 на вуліцы Заснавальнікаў ва Уруччы будуць праводзіцца трэніроўкі вайсковай тэхнікі. Плануецца, што ў гэты час там будзе закрыты рух усіх відаў транспарту. У названы перыяд часу рэйсы на гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутах № 31, 86, 155, 306, 399 выконвацца не будуць.
Як паведамілі interfax.by у ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», таксама ў сувязі з правядзеннем трэніровак роты ганаровай варты адбудуцца змены ў руху у раёне абеліска «Мінск - горад-герой». Плануецца, што 15, 17, 18, 24, 25, 27, 29 чэрвеня з 22.00 да 24.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце. Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана і да праспекта Пераможцаў.
У названы перыяд часу рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў № 29, 44, 136 арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах В. Харужай, Чарвякова, Арлоўскай, праспекце Пераможцаў.