Бізнесмена, які зняў п'янага Тура, выклікалі ў міліцыю
- 15.06.2011, 14:25
Андрэя Кабанава «запрасілі» ў РУУС Партызанскага раёна Менска.
Адзначым, што менавіта Андрэй Кабанаў выклаў у Інтэрнэт скандальнае відэа нефармальнай гутаркі з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам, нагадвае «Наша Ніва».
Нагадаем, на прыёме ў амбасадзе Швецыі чыноўнік адказаў на хвалюючае бізнесмена пытанне словамі, якія ў кароткія тэрміны стала крылатымі: «Дружа, ты жывеш не па сродках».