BE RU EN

У Баранавічах падчас гулянняў затрымалі інваліда на пратэзе (Відэа)

  • 16.06.2011, 9:20

Парушэнне міліцыяй законаў і правоў чалавека пераходзіць усе межы.

У Баранавічах у народных гуляннях прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Трое былі затрыманыя, піша INTEX-PRESS. Сярод іх - дэмакратычны актывіст Уладзімір Гундар, інвалід другой групы. Спачатку міліцыянты прапанавалі яму паехаць на дактыласкапію, а потым павялі ў аддзяленне сілай. Там далі падпісаць паперу, што ён не будзе надалей удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях. Гундар адмовіўся. Іншых затрыманых таксама вадзілі «на гутаркі» па адным. Адпусцілі ўсіх праз некалькі гадзін. Прычым Гундару заявілі, што яго... ніхто не затрымліваў, і ён прыйшоў у міліцыю сам. Дактыласкапію яму так і не зрабілі.

Апошнія навіны