BE RU EN

У Гомелі цяпер забароняць квас (Фота, відэа)

  • 16.06.2011, 11:36

Як ні палохала міліцыя гомельскіх удзельнікаў «рэвалюцыі», акцыя прайшла крэатыўна: выбудавалася велізарная чарга за квасам.

Гомельская акцыя прайшла незвычайна: да апошняга ўдзельнікі не верылі ў тое, што будзе больш за 100 чалавек, але колькасць тых, хто прыйшоў на плошчу ў 19.00 вокамгненна вырасла і дасягнула каля 350-400 чалавек, перадае «Еўрарадыё».

У гэтым другім па велічыні горадзе Беларусі падобная колькасць людзей не збіралася на памяці моладзі ніколі. Роўна ў 19.00 каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы ўжо было з паўтары сотні ўдзельнікаў і ўсхваляваная міліцыя з людзьмі ў цывільным. Прысутным паведамілі ў гукаўзмацняльнік, што яны знаходзяцца на тэрыторыі, на якой на гэты час запланаванае «несанкцыянаванае мерапрыемства» і далей па тэксце. У выніку з аўтазака высадзіўся АМАП, які перш за ўсё затрымаў журналістку Белсата, пацягнуў яе прама з камерай, што стаяла на штатыве. Людзі сталі рассейвацца па плошчы, і ў выніку сцямілі выбудавацца ў велізарную чаргу... за квасам.

Апошнія навіны