Стаўка рэфінансавання падвышаецца да 18%
- 16.06.2011, 13:23
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 22 чэрвеня 2011 года падвышаецца на 2 адсоткавыя пункты і складзе 18 адсоткаў гадавых.
«Такое рашэнне прынятае ў межах паслядоўнай палітыкі, накіраванай на павелічэнне прыбытковасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым паэтапнае павышэнне стаўкі рэфінансавання ўлічвае інтарэсы крэдытных пазычальнікаў, падаючы ім час адаптавацца да новых эканамічных умоваў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-служба Нацбанка.
Гэта пятае павышэнне стаўкі рэфінансавання з пачатку гэтага года. Папярэднія разы яна падвышалася 1 чэрвеня - на 2 адсоткавыя пункты (да 16%), 18 мая - на 1 адсоткавы пункт (да 14%), 16 сакавіка - на 1,5 адсоткавых пункты (з 10,5 да 12%), а пасля 20 красавіка - на 1% да 13% гадавых.