«Белтэлекам» атакаваў сайт Лукашэнкі
- 16.06.2011, 15:05
Гісторыя з нядаўнім хакерскім нападам на афіцыйны сайт Лукашэнкі атрымала працяг.
Сёння адміністрацыя хакерскай групы «Путинвзрываетдома» змяніла A-запіс для дамена putinvzrivaetdoma.org, фактычна перанаправіўшы контрнапад беларускіх спецыялістаў на сайт Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам, па адрасе putinvzrivaetdoma.org зараз адкрываецца сайт дыктатара Беларусі, паведамляе Newsland.
Праблемы з доступам да сайта Лукашэнкі пачаліся днём 13 чэрвеня з-за размеркаванага DDoS-нападу, які каардынуецца інтэрнэт-праектам putinvzrivaetdoma.org. Падрыхтоўку гэтага інтэрнэт-нападу хакеры анансавалі яшчэ 10 чэрвеня.
Прыкладна праз чатыры гадзіны доступ да сайту быў адноўлены. У той жа час сайт арганізатараў нападу стаў выпрабоўваць праблемы з доступам.
У сваім Twitter'ы хакеры пішуць пра тое, што нібыта контратака на іхні сайт ідзе з «Белтэлекама» і перадаюць яму «прывітанні».