Ашчадбанк РФ хацеў бы паўдзельнічаць у распродажы Беларусі
- 16.06.2011, 17:27
Ашчадбанк РФ вядзе перамовы з урадам Беларусі і спадзяецца стаць адным з кансультантаў па прыватызацыі актываў краіны.
Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня праўлення банка Герман Грэф у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага форуму ў чацвер у Санкт-Пецярбургу.
«Мы знаходзімся ў вельмі шчыльным кантакце з урадам Беларусі і спадзяемся, што будзем адным з дарадцаў урада пры прыватызацыі», - сказаў ён.
Грэф выказаў меркаванне, што прыватызацыя цяпер вельмі важная для Беларусі.