Захараў быў п'яны за рулём, а Коля Лукашэнка пашкодзіў руку
- 17.06.2011, 16:01
Некалькі навінаў аб набліжаных і сваяках беларускага кіраўніка.
Вядомы хакейны трэнер Міхаіл Захараў, які трапіў на аўтамабілі «Бэнтлі» ў ДТЗ у Менску на праспекце Пераможцаў, знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення, паведаміў у пятніцу на прэс-канферэнцыі журналістам Лукашэнка.
«Экспэртыза паказала - 1,3 праміле», - сказаў А. Лукашэнка, дадаўшы, што «адкажа (Захараў - ІФ) на ўсю катушку».
Кіраўнік паабяцаў, што стаўленне да гэтага ДТЗ, «будзе як да ўсіх».
Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Коля нядаўна траўміраваў руку і прэзідэнт вазіў яго ў лякарню.
«Я тут нядаўна быў у траўматалогіі па сваіх справах - з малым. Таксама дабегаўся. Пашкодзіў руку», - распавёў А. Лукашэнка.