Кожны беларус вінен 3.347 даляраў
- 20.06.2011, 11:05
Бяздарнае кіраванне і папулізм самапрызначанага прэзідэнта занадта дорага абыходзяцца краіне.
Крах луканомікі і ўтрыманне ўлады з дапамогай крэдытаў прывялі да таго, што кожны жыхар нашай краіны уключна са старымі і немаўлятамі зараз вінен 3.347 даляраў. Менавіта столькі атрымаецца, калі падзяліць суму валавога знешняга доўгу на колькасць жыхароў.
Нацбанк апублікаваў дадэвальвацыйныя дадзеныя аб памеры валавога знешняга доўгу, які на 1 красавіка 2011 года дасягнуў 55,4% ВУП (або $31711.8 млн.) супраць 52,2% ($28512.1 млн.) на пачатак года.
У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3,347 тыс. супраць $3,007 тыс. на 1 студзеня 2011 года.
Паводле дадзеных Нацбанка РБ, на абслугоўванне знешняга доўгу за першы квартал бягучага года было накіравана $1272.7 млн (9,6% ВУП або 14,3% экспарту тавараў і паслуг), з якіх $ 034.7 млн склалі выплаты па асноўным доўгу, а $238.0 млн. - плацяжы па адсотках, паведамляе АФН.