BE RU EN

Вялікабрытанія патрабуе ўвесці эмбарга на пастаўкі зброі з Беларусі

  • 20.06.2011, 13:24

Брытанскі ўрад заклікае ЕЗ ўвесці шэраг новых санкцыяў у дачыненні Беларусі.

Гаворка ў тым ліку ідзе аб увядзенні эмбарга на пастаўкі зброі. Як паведамляе сённяшняя газета The Independent, чакаецца, што з такім заклікам выступіць 20 чэрвеня на пасяджэнні Рады ЕЗ міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Уільям Хейг, перадае БелаПАН.

«Сітуацыя ў Беларусі цалкам непрымальная. Нашая рашучасць прымусіць Лукашэнку прызнаць вяршэнства права і дэмакратычныя свабоды, вызваліць палітычных зняволеных і пакласці канец парушэнням правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ягоным урадам, не аслабне», - цытуе выданне Уільяма Хейга.

«Арабская вясна - урок таго, што варта паважаць асноўныя правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў. Лукашэнка павінен зразумець, што ён не можа працягваць заглушаць голас свайго народа», - сказаў ён.

Заходнія дыпламаты паведамляюць, што Беларусь атрымлівае больш за 1,8 мільярды даляраў на год ад продажу зброі, піша The Independent. Значная частка гэтых сродкаў паступае ў падкантрольны прэзідэнту фонд, адзначае выданне.

Апошнія навіны