BE RU EN

Даляр, бензін, рэвалюцыя

  • 20.06.2011, 13:46

У Салігорску Міхаіл Салдаценкаў на сваёй старонцы «Вконтакте» напісаў «Даляр, бензін, рэвалюцыя».

Праз некалькі дзён маладога чалавека ўжо шукала міліцыя для дачы тлумачэнняў, паведамляе ПЦ «Вясна».

Выклікаў Міхаіла Салдаценкава капітан Жылінскі, вядомы тым, што менавіта ён адказвае за працу праваахоўнікаў з мясцовай апазіцыяй. Міхаіла распытвалі пра ягонае стаўленне да ўладаў, на што атрымалі адказ, што ягонае стаўленне такое ж, як і ва ўсіх думаючых беларусаў. Прычынай такой увагі да Салдаценкава стала тое, што сярод ягоных сяброў «Вконтакте» ёсць мясцовыя апазіцыянеры. Пра іх яго таксама распытвалі, як і аб удзеле ў папярэдніх акцыях і мерапрыемствах дэмакратычных сіл.

Варта адзначыць, што пры апытанні супрацоўнікі міліцыі перыядычна кансультаваліся па тэлефоне з вышэйшым начальствам.

Апошнія навіны