BE RU EN

«Спорт-пары» нядоўга была на міжнародным узроўні

  • 20.06.2011, 17:05

Іронія лёсу, але ў той момант, калі ЕЗ прыняў эканамічныя санкцыі па Беларусі, у топе на партале tut.by стаяў матэрыял «Прызнанне на міжнародным узроўні».

Як піша «Наша Ніва», у артыкуле паведамлялася, што 8 чэрвеня ў Хельсінкі на Генеральнай асамблеі Еўрапейскай латарэйнай асацыяцыі фірма «Спорт-пары» была прынята ў якасці сябра ў гэтую арганізацыю, якая аб'ядноўвае 70 нацыянальных латарэй еўрапейскіх краін.

«Дадзены факт выразна сведчыць аб міжнародным прызнанні «Спорт-пары», празрыстасці гульнявых тэхналогій, даверы да палітыкі, якая праводзіцца кампаніяй», - пішацца ў матэрыяле.

Паведамляецца, што «Спорт-пары» з'яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Міжнародную латарэйную асацыяцыю.

Адным з сузаснавальнікаў ЗАТ «Спорт-пары» з'яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які ўзначальвае сын Лукашэнкі Зміцер. 20 чэрвеня супраць фірмы ўведзеныя санкцыі Еўразвяза.

З выхадам на міжнародны ўзровень «Спорт-пары» прыйдзецца пачакаць.

Апошнія навіны