Чыгір: У Нацбанку нічога не зменіцца
- 21.06.2011, 8:56
Былы прэм'ер-міністр, экс-старшыня праўлення Белаграпрамбанка Міхаіл Чыгір перакананы, што ў грашова-крэдытнай палітыцы Беларусі нічога не зменіцца.
«Кардынальныя змены наступяць тады, калі памяняюць палітыку ўрад, Нацыянальны банк і кіраўнік дзяржавы, і яна будзе ўзгодненая. А адзін Нацыянальны банк не можа прымаць кардынальныя рашэнні. Яны павінныя прымацца і ўзгадняцца з іншымі найважнейшымі ведамствамі ў нашай краіне - што тычыцца прыватызацыі, што датычыцца грашовай масы, патрэбныя ўзгодненыя рашэнні. Пакуль што я не спадзяюся, што будуць кардынальныя змены», - заявіў Чыгір у інтэрв'ю «Свабодзе».
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка прызначыў Юрыя Алымава выконваючым абавязкі кіраўніка Нацбанка.