BE RU EN

Крэдыт ЕўрАзЭС у абменнікі не трапіць

  • 21.06.2011, 13:43

Першым траншам на $800 млн. ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС будзе распараджацца ўрад Беларусі.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Нацбанка Беларусі Анатоль Драздоў.

«Грошы з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС яшчэ не паступілі ў Беларусь. Чакаецца, што гэта адбудзецца або сёння ўвечары, альбо заўтра раніцай. Яны будуць залічаныя на рахунак Мінфіна ў Нацбанку. Гэтымі сродкамі будзе распараджацца ўрад», - сказаў А. Драздоў.

Пры гэтым ён нагадаў, што ўсе валютныя рэсурсы, якія знаходзяцца на рахунках у НББ, «аўтаматычна ўключаюцца ў склад золатавалютных рэзерваў».

Як паведамлялася, ЗВР Беларусі па стандартах МВФ на 1 чэрвеня склалі $3593,2 млн, скараціўшыся за 5 месяцаў на 28,6%.

Апошнія навіны