BE RU EN

Палітвязня Буланава тэрмінова перавялі з калоніі на «Валадарку»

  • 21.06.2011, 18:30

Аб гэтым ягоныя родныя даведаліся практычна выпадкова - толькі праз тры дні. Нявеста Зміцера Надзея Макарэвіч кажа, што ўсё выглядае вельмі дзіўна.

Надзея Макарэвіч: «Звычайна зняволены альбо чакае касацыі на Валадарцы, альбо яму дасылаюць пратаколы па пошце ў калонію. У нашым выпадку суддзя Грачова заявіла маці Зміцера: «Буду я яшчэ па пошце слаць. Чаго гэта ён у калонію папрасіўся? Няхай назад яго вязуць!»

Тры дні Буланаў знаходзіцца ў Менску на «Валадарцы» без перадач. Сёння Надзея Макарэвіч здолела перадаць яму ежу - прынялі без праблем, паведамляе Еўрарадыё.

Надзея Макарэвіч: «Яго перавялі так нечакана, што аб гэтым нам не адразу паведаміў дзяжурны ў калоніі. Кажа: «Буланаў у нас». Потым я папытала праверыць - і яны сапраўды ўдакладнілі, што Зміцера вярнулі ў Менск».

Родныя спадзяюцца, што заўтра да Зміцера пусцяць адваката і яны даведаюцца акалічнасці. Надзея спадзяецца на тое, што ейнага жаніха могуць вызваліць па касацыі, бо ў яго вельмі слабое здароўе. Але занадта вялікіх надзеяў дзяўчына не мае.

Апошнія навіны