Анджэй Пачобут: «Упершыню летам збіраюся ў лагер»
- 22.06.2011, 15:52
Жонка журналіста Аксана Пачобут размясціла ў ягоным блогу новы ліст да сяброў.
Анджэй Пачобут піша, што ў дзяцінстве ніколі не адпачываў у піянерскім лагеры: «... больш падабалася свабода, якую давала бабуліна вёска. За тое, мабыць, зараз павінен адпакутваць сваё :) Так што ўпершыню летам збіраюся ў лагер. Але асаблівых турбот гэта мне не прыносіць, таму што я чалавек з вельмі сціплымі патрабаваннямі, выкананне большасці якіх мне гарантуюць правілы ўнутранага распарадку выдатнай установы, у якой я цяпер жыву».
Нагадаем, што чарговае пасяджэнне суда па справе гарадзенскага журналіста пройдзе 23 чэрвеня. Ён абвінавачваецца ў абразе і паклёпе на Лукашэнку. Пачобуту пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.