BE RU EN

«Інтэр РАТ» гатовае да адключэння электрычнасці

  • 27.06.2011, 1:42

«Калі грошай не будзе да канца панядзелка, пацвярджаем, што гатовыя цалкам адключыць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь», - сказаў Кавальчук ў мінулую пятніцу.

У чацвер беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запэўніў, што доўг будзе пагашаны да 28 чэрвеня.

«На гэтым тыдні адбыліся кансультацыі міністраў энергетыкі Расеі і Беларусі. Яны дамовіліся, што да аўторка разлікі будуць выкананыя. Няма аб'ектыўных прычынаў для трывогі, што гэта не адбудзецца», - адзначыў Мясніковіч.

9 чэрвеня «Інтэр РАТ» у два разы скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь - з 400-500 МВт да 200 МВт, паколькі «Белэнерга» не плаціла за іх з сакавіка, а агульная запазычанасць дасягнула 1,5 млрд. рублёў. Тады бакам удалося дамовіцца аб тым, што доўг будзе выплачаны некалькімі траншамі, пастаўкі электраэнергіі аднавіліся ў ранейшым аб'ёме.

Частка доўгу ўжо пералічаная, аднак не накіраваны ў тэрмін (да 20 чэрвеня) другі транш у мінулы аўторак ледзь не выклікаў поўнага спынення паставак. У канчатковым выніку ў расейскай кампаніі дэдлайн перанеслі на панядзелак, 27 чэрвеня.

«Мы далі чарговую адтэрміноўку беларускаму боку - да панядзелка, да гэтага часу пастаўкі спыняцца не будуць», - сказаў прадстаўнік «Інтэр РАТ», перадае ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны