Крэмль не лічыць патрэбным каментаваць БТ
- 27.06.2011, 13:19
Крэмль не стане каментаваць крытычныя выказванні беларускага тэлебачання ў адрас кіраўніцтва РФ.
Пра гэта заявіла 27 чэрвеня прэс-сакратарка прэзідэнта РФ Наталля Цімакова.
26 чэрвеня першы канал дзяржаўнага тэлебачання Беларусі падвергнуў рэзкай крытыцы дзеянні расейскага кіраўніцтва, якое, на думку беларускіх прапагандыстаў, свядома дэзінфармуе насельніцтва і выношвае планы прысваення беларускіх актываў, паведамляе ІА «Рэгнум».