Адам Міхнік: Месца ў турме хутка зойме Лукашэнка са сваёй бандай
- 28.06.2011, 11:10
Палітвязні - гонар і годнасць беларускага народа, лічыць рэдактар выдання «Gazetа Wyborczа».
У межах адмысловай акцыі тэлеканала «Белсат» больш за трыццаць вядомых людзей у свеце выступілі з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.
«Усе палітвязні - гонар і годнасць беларускага народа. Яны гонар і годнасць нашай часткі свету, усіх нас. Я бачу ў іх сваіх братоў. Я не здзіўлюся, калі рана ці позна, але хутчэй за ўсё рана, чым позна, іх месца ў турме зойме Лукашэнка са сваёй бандай», - заявіў Адам Міхнік.