Бакіеў хаваецца ў Бярэзінскім запаведніку
- 28.06.2011, 14:24
Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца ў вышуку, застаецца на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Кыргызстана Тылек Алібаеў.
Ён адзначыў, што Бакіеў пражывае ў рэзідэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка недалёка ад вёскі Валавая гара ў Віцебскай вобласці, перадае «Інтэрфакс».
Прадстаўнік МУС паведаміў, што чацвёра грамадзянаў Расеі, якія ўваходзілі ў асяроддзе сына экс-прэзідэнта Кыргызстана Максіма Бакіева - Сяргей Касцюк, Яўген Пашкевіч, Ганна Канстанцінава і Андрэй Галіцкі - «затрыманыя ў Расеі на падставе пастановы кіргізскай Генпракуратуры». Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў крадзяжы, злоўжыванні і рэйдэрскім захопе, а таксама ў крадзяжы кожным з іх па 20 мільёнаў даляраў.
«Гэтае затрыманне праведзенае ў адпаведнасці з Кішынёўскай дамовай аб выдачы злачынцаў», - адзначыў Алібаеў.
Курманбек Бакіеў 8 мая 2010 года быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Ён абвінавачваецца па артыкулах крымінальнага кодэкса ў саўдзеле ў масавых забойствах. Экс-прэзідэнт хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года.