BE RU EN

У Віцебску дыскатэкі не было, а акцыя адбылася

  • 29.06.2011, 21:46

У народных гуляннях у Віцебску прынялі ўдзел 300 чалавек. Большай колькасці перашкодзіў лівень.

Спачатку людзі стаялі ў пераходзе, а потым рушылі пад навес перад 9-павярховым домам на плошчы Перамогі, паведамляе «Наша Ніва».

Памятаючы пра словы намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігара Яўсеева, што па серадах пляскаць у далоні нельга, яны хітра выйшлі ў сітуацыі. Бачылі нібыта знаёмага і пачыналі пляскаць.

Акцыя была ачэпленая спецназам, але абышлося без затрыманьняў.

У Віцебску плошча Перамогі была ачэпленая па перыметры. Тут жа патрулявалі амапаўцы і людзі ў цывільным, кожны з рацыяй. На плошчу нікога не пускалі, але было бачна, што за металічнымі агароджамі не вядзецца падрыхтоўка да дыскатэцы, аб якой сёння паведамляла мясцовае тэлебачанне ў «бягучым радку» на экране тэлевізараў.

Апошнія навіны