Пачаліся перабоі з бензінам (Фота)
- 3.06.2011, 14:46
На аўтазапраўках «Газпрам» і «Лукойл» ўведзеныя абмежаванні на водпуск саляркі і бензіну АІ-92 для фізічных асоб.
У Віцебску запраўкі «Газпрама» з 2 чэрвеня адпускаюць дызпаліва і бензін АІ-92 толькі суб'ектам гаспадарання і па безнаяўным разліку.
На запраўцы «Лукойл» гараджане пакуль могуць заправіцца АІ-92 без абмежаванняў, але саляркай запраўляюць толькі аўтамабілі юрыдычных асоб па норме 20 літраў на легкавы аўтамабіль і 100 літраў - на грузавы, паведамляе БелаПАН.