BE RU EN

Паліна Кур'яновіч арыштаваная на 15 сутак

  • 30.06.2011, 13:46

Затрыманая на маўклівай акцыі актывістка «Еўрапейскай Беларусі» кінутая за краты па абвінавачванні ў хуліганстве.

Працэс над Палінай Кур'яновіч праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынесла суддзя Паўлючук.

Учора падчас акцыі, якая праходзіла ў цэнтры Менска, былі затрыманыя больш за 150 чалавек. У дачыненні да некаторых удзельнікаў складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Працэсы над імі праходзяць сёння ў розных судах Менска.

Фота: photo.bymedia.net

Фота: reuters

Апошнія навіны