Ідэя ўключэння дыктатуры ва «Усходняе партнёрства» правалілася
- 7.06.2011, 9:57
Супрацоўніцтва Бруселя з Менскам у межах праграмы «Усходняе партнёрства» не працуе. З такой заявай выступіў міністр замежных справаў Польшчы.
«Усходняе партнёрства» ставіць сваёй мэтай рэалізацыю практычных мер для збліжэння краін з Еўразвязам. Калі, як у выпадку з Беларуссю, краіны не хочуць збліжацца з ЕЗ, то праграма, зразумела, не працуе», - сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі па нагодзе старшынства Польшчы ў Еўразвязе, якое стартуе 1 ліпеня.
Ён, аднак, адзначыў магчымасць супрацоўніцтва ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму.
Сярод прыярытэтаў Еўразвяза на час польскага старшынства Сікорскі згадаў аб эканамічным аздараўленні і ўмацаванні вайскована патэнцыялу Еўропы, падтрымцы дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, збліжэнні з Малдовай, Украінай і Расеяй.
Аб беларускім пытанні ў гэтым спісе згадана не было.