Абмежаванні на куплю бензіну не знятыя
- 7.06.2011, 10:47
Ліміты па водпуску паліва ў адны рукі захоўваюцца.
Чарговае падвышэнне рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва, якое дазволіла давесці рублёвыя кошты да прад-дэвальвацыйнага даляравага эквіваленту, пакуль не адбілася на адмене разнастайных лімітаў і абмежаванняў,якія з'явіліся за апошнія два тыдні, на водпуск нафтапрадуктаў на беларускіх АЗС, як і не прывяло да адмены патрабавання ажыццяўляць рэалізацыю паліва замежным грамадзянам толькі за валюту.
«Продаж паліва замежным грамадзянам толькі за валюту захаваецца», - патлумачыла AFN.by прэс-сакратар канцэрна Белнафтахім Марына Касцючэнка.
Адказваючы на пытанне аб магчымай адмене абмежаванняў па водпуску аўтамабільнага паліва, уведзеных на большасці беларускіх АЗС, прадстаўнік канцэрна сказала, што Белнафтахім не мае да гэтага ніякага дачынення. Па словах Касцючэнка, абмежаванні ў выглядзе лімітаў па водпуску паліва ў адны рукі і рэалізацыі паліва толькі за безнаяўны разлік ўводзіліся аператарамі АЗС самастойна.
У прэс-службе дзяржпрадпрыемствы Беларуснафта паведамілі, што ліміты па водпуску паліва ў адны рукі пакуль не адмененыя.
«Пакуль абмежаванні не знялі», - сказаў прадстаўнік прадпрыемства, даўшы зразумець, што не можа сказаць ці будуць наогул адмененыя абмежаванні і, калі будуць, то калі гэта адбудзецца.
«Як атрымаецца», - падкрэсліла суразмоўца.
У офісе Газпрамнафты наогул адмовіліся казаць на дадзеную тэму, аднак на запраўках дадзенага прадпрыемства абмежаванні пакуль ніхто не адмяняў.
Захоўваюцца абмежаванні і на АЗС кампаніі Лукойл. Праўда, гаворка ідзе толькі аб тых запраўках, дзе такія абмежаванні ўводзіліся. Растлумачыць далейшы лёс лімітаў і абмежаванняў у кампаніі на дадзены момант не змаглі.