BE RU EN

Цыгарэты даражэюць на 30-60%

  • 7.06.2011, 12:18

Мінэканомікі Беларусі пастановай ад 6 чэрвеня 2011 г № 86 з 8 чэрвеня значна павышае рознічныя кошты на цыгарэты, як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

Пры гэтым на большасць марак павышэнне коштаў склала ад 30 да 60%. У той жа час на шэраг цыгарэт ГТФ «Нёман» нізкай цэнавай катэгорыі кошты не змяніліся.

У прыватнасці, цыгарэты «Winston» падаражэюць да Br3470 з Br2490, «Camel» да Br4550 з Br3200, «Mild Seven» да Br5430 з Br3550, «Dunhill» да Br8000 з Br5000.

Апошнія навіны