BE RU EN

Суд над Анджэем Пачобутам будзе закрытым

  • 7.06.2011, 12:27

Супраць прысутнасці назіральнікаў на судзе над журналістам выступіла пракуратура.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла ягоная жонка Аксана, якая сёння была на чарговым спатканні з Анджэем Пачобутам ў гарадзенскім следчым ізалятары. «Абласная пракуратура падала адпаведнае хадайніцтва ў суд. Суд, вядома ж, гэтае хадайніцтва задаволіў - працэс будзе закрытым», - сказала яна.

Па ейных словах, Анджэй атрымаў паперу ад пракуратуры з паведамленнем аб гэтым яшчэ ў мінулую пятніцу.

Нагадаем, суд над журналістам польскай «Газеты выборчай», які абвінавачваецца ў «абразе» Аляксандра Лукашэнкі, прызначаны на 14 чэрвеня.

Апошнія навіны