BE RU EN

Таксісты плануюць падняць кошты

  • 8.06.2011, 8:57

Кошты на паслугі таксі могуць вырасці больш чым на 20%.

«Крыху болей за 20%. Больш за 20% будзе. Але мы лічым, канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Кожная фірма будзе па-свойму вырашаць гэтае пытанне ў сувязі з канкурэнцыяй. Кожны будзе свае лічбы прапаноўваць», - патлумачылі «Еўрарадыё» ў буйной службе таксі.

Нагадаем, гэта ўжо чацвёртае павышэнне коштаў на паліва ў 2011 годзе і другое - за апошнія два тыдні.

Дызпаліва цяпер каштуе 5100 рублёў, у столькі ж абыйдзецца бензін А92. Бензін А95 падняўся ў кошце да 5800 рублёў.

Апошнія навіны