На заводзе Кірава з-за даўгоў адключылі электрычнасць
- 8.06.2011, 15:36
З раніцы 8 чэрвеня на гадзіну знікла святло ў кабінетах адміністрацыі завода.
У «Журнале экспедитора и перевозчика», які знаходзіцца ў адным будынку з заводам, кажуць, што электрычнасць з'явілася бліжэй да абеду, перадае «Еўрарадыё».
Па словах супрацоўніцы часопіса, напярэдадні іх папярэджвалі, што на заводзе могуць адключыць электрычнасць па прычыне запазычанасці.
Адключэнне электрычнасці пацвердзілі і ў адным з аддзелаў завода.
«У кабінетах святло ёсць, на вытворчасці няма. Сёння з раніцы не было святла на працягу гадзіны. Пасля ўключылі. Сёння кіраўніцтва вырашыла пытанне. У цэхах станкі, можа, яшчэ не ўключылі», - паведаміла супрацоўніца адміністрацыі.