Беларусь падвысіла тарыф на транспартоўку нафтапрадуктаў
- 1.07.2011, 10:24
Беларусь сёння павышае тарыф на паслугі па транспартоўцы нафтапрадуктаў па тэрыторыі краіны на 15,9% да 1,9 даляра за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км.
«Пастанова прынятая ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расеі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, а таксама методыкай вызначэння тарыфаў на паслугі па транспартоўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах», - паведамілі ўпрэс-службе міністэрства эканомікі.
Да гэтага моманту ў Беларусі дзейнічаў тарыф, уведзены з 1 студзеня 2011 года, які складаў 1,64 даляра за тону нафтапрадуктаў, перасунутых на адлегласць 100 км, перадае ІТАР-ТАСС.