BE RU EN

У Слоніме страйкуюць будаўнікі

  • 1.07.2011, 10:53

Каля 30 працаўнікоў будаўнічай управы №187 горада Слоніма адмовіліся сёння выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.

З раніцы працаўнікі прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вінцкоўскі і размаўляў з імі, перадае «Радыё Свабода».

Будаўнікі скардзіліся на тое, што заробак ім павінныя былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо не першы выпадак затрымкі выплаты заробку.

Анатоль Вінцкоўскі паабяцаў, што сёння пасля абеду ім выплацяць заробак і прасіў працаўнікоў ехаць на працоўныя месцы. Па словах дырэктара будаўнічага ўпраўлення Віктара Брайтчука, будаўнікі пасля сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.

Апошнія навіны