Тадэвуш Мазавецкі: Увесь народ не кінуць за краты (Відэа)
- 11.07.2011, 16:46
Са словамі падтрымкі ў адрас беларускіх палітвязняў выступіў першы прэм'ер-міністр посткамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.
«Вы - ахвяры сістэмы, ахвяры несправядлівасці. Я разумею, наколькі гэта цяжкі для вас час і як гераічна вы сябе паводзіце, нягледзячы на пераслед і несправядлівасць. Трымайцеся. Таталітарныя рэжымы сёння - гэта ўжо анахранізм, які наблізіўся да свайго канца. Увесь народ ці большасць людзей немагчыма кінуць за краты», - сказаў Мазавецкі для тэлеканала «Белсат» у рмежах акцыі салідарнасці з палітвязнямі.