Стаўка рэфінансавання падвышаецца да 20%
- 11.07.2011, 17:07
Праўленнем Нацбанка Беларусі прынятае рашэнне аб павышэнні c 13 ліпеня стаўкі рэфінансавання з 18 да 20 адсоткаў гадавых.
«Дадзеная мера рэалізаваная ў межах правядзення паслядоўнай адсоткавай палітыкі, накіраванай на паступовае павышэнне агульнага ўзроўню адсоткавых ставак у эканоміцы ў мэтах садзейнічання абмежаванню інфляцыі і стымуляванню ашчадных працэсаў у краіне», паведаміла прэс-служба банка.
Гэта ўжо шостае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання.