BE RU EN

«СІБУР» і Раснафта: У цяперашніх умовах дзяржактывы Беларусі нам не цікавыя

  • 13.07.2011, 9:18

Частка расейскіх кампаній абвяргаюць прэм'ер-міністра Беларусі.

ЗАТ «СІБУР Холдынг» не вядзе перамоваў аб набыцці беларускага «Гродна Азоту». Аб гэтым паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік расейскага холдынгу. «Перамовы аб набыцці «Гродна Азоту» не вядуцца», - сказаў ён.

Раней беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што ўрад Беларусі вядзе з расейскімі інвестарамі перамовы аб продажы сямі буйных дзяржкампаній. Павягоных словах, абмяркоўваецца набыццё «Гродна Азоту» «СІБУРам» і «Раснафтай», «Нафтану» - «ЛУКОЙЛам», «Белтрансгаза» - «Газпрамам», Мазырскага НПЗ - «Раснафтай», дзярждолі беларускага МТС - «спадаром Еўтушэнкавым», «МАЗа» - «Рускімі машынамі» і «Растэхналогіямі», «Інтэграла» - «Растэхналогіямі».

Напярэдадні НК «Раснафта» таксама абвергла паведамленне аб вядзенні перамоваў з Беларуссю з нагоды набыцця нафтахімічных актываў.

НК «Раснафта» не вядзе перамовы з беларускім бокам аб набыцці якіх-небудзь нафтахімічных актываў на тэрыторыі Беларусі, паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ) прадстаўнік расейскай кампаніі. «У цяперашніх умовах дзяржактывы Беларусі нам не цікавыя», - сказаў ён.

Апошнія навіны