Канстанцін Баравы: Cлужыць гэтаму рэжыму - злачынства
- 13.07.2011, 11:02
Вядомы расейскі палітык і бізнесовец Канстанцін Баравы звярнуўся да тых, хто служыць злачыннаму рэжыму Лукашэнкі і тым самым сам становіцца злачынцам.
«Я хачу звярнуцца да тых, хто катуе палітычных зняволеных і іхніх сваякоў. Яны павінныя ведаць, што час існавання гэтага рэжыму падыходзіць да канца. І яны павінныя ведаць, што, як сказаў Галіч, «мы пайменна ўзгадаем тых, хто падняў руку». А служыць гэтаму рэжыму - злачынства, вашыя дзеянні будуць названыя злачынствам, і вы будзеце асуджаныя. І гэта адбудзецца не ў наступным пакаленні - гэта адбудзецца праз некалькі гадоў, а можа і раней. Так што падумайце аб сваёй будучыні», - заявіў Канстанцін Баравы у інтэрв'ю «Белсату».