BE RU EN

Еўрапарламент: У Еўропы пад носам запраўляе паліцэйска-дыктатарскі рэжым

  • 13.07.2011, 17:47

Еўрапейскіх палітыкаў папракнулі ў занадта фармальным падыходзе да сітуацыі ў Беларусі.

Ціск на паліцэйска-дыктатарскі рэжым Лукашэнкі неабходна абавязкова працягваць, бо пераслед нязгодных з уладай у апошні час набірае балючыя абрысы.

Такое меркаванне выказалі дэпутаты Еўрапейскага парламента на сумесным пасяджэнні камітэтаў Еўразвяза па міжнародных пытаннях і па пытаннях правоў чалавека, якое адблося ў Брусэлі, паведамляе «Радыё Свабода».

«У той час, калі Еўропа захопленая падзеямі ў арабскім свеце, дзе, так бы мовіць, ляцяць галовы дыктатараў, у яе прама пад носам, у суседняй Беларусі, дзяржавай запраўляе паліцэйска-рэпрэсіўны рэжым», кажа французскі прафесар права і даследчык сітуацыі ў Беларусі пры АБСЕ Эмануэль Дэко.

Э. Дэко лічыць, што адзіным выхадам для Беларусі, якая ўсё больш спаўзае ў бок аўтарытарызму, можа быць карэнная рэформа. Будучыня дзяржавы - у размеркаванні ўлады, павазе правоў чалавека і ў незалежнай і справядлівай судовай сістэме - перакананы ён.

Еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч бачыць у апошніх пераследах і арыштах прыкметы псіхічных адхіленняў ўнутры беларускай улады.

«У Беларусі мы назіраем рух у супрацьлеглы бок ад дэмакратычных стандартаў. Рэакцыя ўладаў даходзіць да абсурду і параноі. У апошні час людзей арыштоўваюць толькі за тое, што яны ходзяць па вуліцах. Не крычаць, не пратэстуюць, не носяць ніякіх лозунгаў, а толькі ходзяць па публічным месцах. За гэта іх арыштоўваюць і саджаюць у турму на некалькі сутак».

Польскі парламентарый заклікаў не аслабляць міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі, таму што толькі гэта можа дапамагчы вызваленню і рэабілітацыі каля сотні палітычных зняволеных.

Апошнія навіны