BE RU EN

У Брэсце людзі выйшлі на вуліцы, нягледзячы на АМАП

  • 13.07.2011, 20:26

У 19.20 на плошчу Леніна прыехалі курсанты і АМАП, пачалі ачапляць плошчу і выцясняць адтуль людзей.

Было абвешчана, што акцыя несанкцыянаваная, і ейныя ўдзельнікі будуць затрыманыя. Людзі, якія сабраліся, пачалі разыходзіцца. 6 чалавек затрымалі.

Невялікая група людзей усё ж прайшлася па вуліцах Брэста.

Усяго ў акцыі прыняло удзельнік каля 150 чалавек.

Супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі працы журналісткі БелаПАН Міланы Харытонавай, забараняючы ёй рабіць фотаздымкі. У адказ журналістка працытавала ім закон «Аб органах унутраных справаў». Тады да іх падышоў палкоўнік Мельнікаў і прыгразіў Харытонавай, што яны маюць відэа з папярэдніх акцый, дзе яна ідзе наперадзе калоны як арганізатар несанкцыянаванага шэсця. Па словах палкоўніка Мельнікава, гэтае відэа будзе накіраванае ў Міністэрства інфармацыі, каб да журналістцы былі прынятыя адпаведныя меры.

Апошнія навіны