Страты прадпрыемстваў выраслі ў 3 разы
- 14.07.2011, 17:26
У Беларусі ў студзені-маі стратнымі былі 878 арганізацый.
Альбо 10% ад іх агульнай колькасці, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за студзень-май 2010 г. - 875 арганізацый, ці 9,9%). Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Пры гэтым сума чыстай страты стратных арганізацый за пяць месяцаў 2011 склала 2421,5 млрд. рублёў, што ў 3 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2010
Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслугаў - 17,6%, у прамысловасці, а таксама фінансавая дзейнасць - 16,7%.
У рыбалоўстве і рыбаводстве доля стратных арганізацый склала 15,8%, у прадастаўленні камунальных, сацыяльных і персанальных паслугаў - 15,1%, у будаўніцтве - 11,9%, у транспарце і сувязі - 10,4%, у гандлі; рамонце аўтамабіляў , бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 8,6%, у гасцінічным і рэстаранным бізнесе - 8,1%, у аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэндзе і прадастаўленні паслугаў спажыўцам - 7,3%, у адукацыі - 3,3%, у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 1,6%.