Максім Вінярскі галадае дзявяты дзень
- 15.07.2011, 1:30
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 6 ліпеня, галадае ў знак пратэсту ўжо 8 сутак.
Пра гэта паведамілі людзі, якія знаходзіліся з ім у адной камеры ў турме ў Жодзіне, перадае прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Адвакатка Максіма паведаміла ягонай сястры, што ў асуджанага ўжо на другі дзень пачаліся праблемы са здароўем.