Мясніковіч просіць у МВФ «дробязь» - усяго 7,5 млрд
- 15.07.2011, 12:58
Беларусь разлічвае на атрыманне ад МВФ яшчэ аднаго крэдыту ў памеры ад 3 да 7-7,5 мільярдаў даляраў ЗША.
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу Russia Today.
Па словах Мясніковіча, такі аб'ём крэдыту - «гэта дробязь у параўнанні з тым, што міжнародная супольнасць, у тым ліку МВФ, дае некаторым дзяржавам ЕЗ, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за крызісу».
Прэм'ер-міністр пракаментаваў эканамічную сітуацыю ў Беларусі:
«Ёсць некаторыя складанасці з забеспячэннем валютай чыстых імпарцёраў, у нас няма інтэрвенцый для абменных пунктаў, мы працуем за кошт тых сродкаў, якія насельніцтва прадае банкам. Да прыкладу, у месяц насельніцтва прадае 218-220 мільёнаў даляраў і прыкладна такую ж суму набывае. У бліжэйшыя месяцы ў нас атрымаецца збалансаваць абменны курс», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.